БЕЛ Ł РУС

Віктара Рабцава вызвалілі ад пасады суддзі Вярхоўнага суда

28.12.2016 / 17:12

Nashaniva.com

Віктар Рабцаў вызвалены ад пасады суддзі Вярхоўнага суда ў сувязі з выбраннем на іншую пасаду з далейшым паведамленнем пра яго вызваленне Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Фота union.by

Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 снежня, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

У сістэме гаспадарчых судоў Беларусі Рабцаў працуе ад 1995 года. Ад 1997 года — суддзя гаспадарчага суда Мінскай вобласці. Затым працаваў на пасадзе суддзі і намесніка старшыні Гаспадарчага суда Мінска. Ад 2006 года — суддзя Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусі, ад 2009 года быў намеснікам старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусі.

30 лістапада Савет Рэспублікі абраў 59-гадовага Рабцава суддзёй Канстытуцыйнага суда.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула