БЕЛ Ł РУС

Жыхар Брэста забіў бітай бацьку

29.12.2016 / 09:49

Nashaniva.com

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Брэсце мужчыну, які падазраецца ў забойстве свайго 55-гадовага бацькі, паведамілі ў МУС.

«У Брэсце а 04:40 у сваёй кватэры 25-гадовы мужчына ў сварцы бітай збіў бацьку, які праз тры гадзіны памёр у бальніцы», — паведамілі Sputnik у чацвер у Міністэрстве ўнутраных спраў. Паводле звестак міліцыі, абодва берасцейцы — непрацуючыя. У цяперашні час падазраваны затрыманы, вырашаецца пытанне аб пачатку ў дачыненні да яго крымінальнай справы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула