БЕЛ Ł РУС

Сямашка пра нафтагазавы канфлікт: Аптымізму не губляем

29.12.2016 / 15:44

Nashaniva.com

Кампраміснае рашэнне па нафтагазавым пытанні з Расіяй павінна быць знойдзена не пазней I квартала 2017 года. Пра гэта заявіў, адказваючы на пытанне БЕЛТА, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

Па словах віцэ-прэм'ера, перамоўны працэс актыўна працягваецца. «Мы не губляем аптымізму, працуем з расійскімі калегамі сістэмна і стараемся ісці шляхам кампрамісаў як у сваіх фармулёўках, так і разліках. Мы і зараз шукаем усе магчымыя крыніцы і механізмы, каб выйсці на ранейшыя дамоўленасці па выраўноўванні ўмоў гаспадарання ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і прыйсці спачатку да адзінага рынку электраэнергіі, а затым газу і нафты», — адзначыў Уладзімір Сямашка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула