БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Сродкі на падтрымку старых і дзяцей павінны расходавацца максімальна эфектыўна

30.12.2016 / 12:41

Такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў сёння, наведваючы ў Стаўбцоўскім раёне Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў.

Кіраўніка краіны, у прыватнасці, праінфармавалі аб развіцці сістэмы сацыяльнага абслугоўвання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у краіне, розных формах работы ў гэтай сферы. «Вядома, добра, што ёсць розныя формы падтрымкі старых. Але трэба падумаць над тым, каб неяк сістэматызаваць тое, што ёсць», - сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да міністра працы і сацыяльнай абароны Валерыя Малашкі.

«Дзяржава павінна падтрымліваць старых і дзяцей. Гэтым і адрозніваецца сацыяльная дзяржава. Але ў гэтым плане павінна быць аптымальная сістэма і структура, каб больш сродкаў ішло непасрэдна на старых і дзяцей», - заявіў беларускі лідар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула