БЕЛ Ł РУС

Святлана Куль. Стрэлка на дванаццаці дрыжыць…

31.12.2016 / 21:16

Святлана Куль, Гродна

Новы прыгожы беларускі навагодні верш. Прачытайце за сталом!

Час чарговы высакосны год
На ружанец памяці наніжа:
Дзень апошні топіцца, як лёд,
Ён ужо закрэслены на крыжык.

Стрэлка на дванаццаці дрыжыць,
Лук з напятай цецівою, срэбны.
Намі ўсе накрэслены крыжы —
Каляндар стары і непатрэбны.

Заўтра будзе новы каляндар,
Нібы вечнасць адкрывае вечка.
Будзе час для шчасця і для мар,
Каб не крыжык ставіць, а сардэчка.

31.12.2016

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула