БЕЛ Ł РУС

Трагедыя ў Нямеччыне

14.07.2008 / 22:13

У ДТЗ на аўтастрадзе Бэрлін — Гановэр загінулі пяцёра беларусаў.

У дарожна-транспартным здарэнні, якое адбылося мінулай ноччу ў Германіі, загінулі пяць грамадзян Беларусі.

Такая інфармацыя была абнародавана ў праграме "Панарама" Першага нацыянальнага тэлеканала. Яшчэ трое беларусаў з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў бальніцу.

Паведамляецца, што ДТЗ адбылося на аўтастрадзе Берлін — Гановер. Мікрааўтобус "Фальксваген-Каравела", у якім знаходзіліся беларусы, урэзаўся ў грузавік, які стаяў. Згодна з адной з версій, вадзіцель мікрааўтобуса заснуў за рулём. Аўтамашына належыць жыхару Гродна. Яго пасажыры, як мяркуецца, ехалі ў Германію, каб купіць аўтамабілі.

Для аказання дапамогі пацярпелым на месца выехаў прадстаўнік беларускага пасольства ў Германіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула