БЕЛ Ł РУС

У Глыбокім п’яны пасажыр перакуленага аўто пагражаў мінакам нажом

8.01.2017 / 19:14

Nashaniva.com

У Глыбокім п’яны пасажыр перакуленага аўто, які цудам не пацярпеў у аварыі, пагражаў мінакам нажом.

Фота onliner.by

Як паведамляе Onliner.by, здарэнне адбылося ў гэтыя выходныя ўначы. У салоне Форда былі кіроўца і пасажыр, абодва нецвярозыя. Пацярпелых не было.

Відавочцы распавядаюць, што насупраць месца аварыі ў 20 метрах знаходзіцца аддзяленне міліцыі. Пасля таго як пасажыра выпусцілі адтуль, правёўшы патрэбныя разборы здарэння, мужчына раптам пачаў пагражаць мінакам. Міліцыя вымушаная была затрымаць яго.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула