БЕЛ Ł РУС

Па падазрэнні ў забойстве міліцыя расшуквае 78-гадовага мінчука з ледасекам і катом ФОТА

11.01.2017 / 19:56

Nashaniva.com

Мінская міліцыя абвясціла ў вышук жыхара сталіцы, 78-гадовага Яўгена Калеснікава, ураджэнца Кіргізскай ССР.

guvd.gov.by

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, пажылы мужчына «можа быць датычны да здзяйснення цяжкага злачынства, які меў месца ў Заводскім раёне сталіцы». Ён пакутуе на псіхічныя захворванні.

Як пазней паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксей Клімовіч, Калеснікаў падазраецца ў здзяйсненні забойства.

Сярод асаблівых прыкмет Калеснікава: «носіць акуляры для зроку, у паводзінах могуць выяўляцца псіхічныя адхіленні, схільны да агрэсіі, пры сабе можа мець элементы альпінісцкага рыштунку (ледасекі і г. д.). Пры ім можа быць таксама кот шэрага колеру».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула