БЕЛ Ł РУС

Баксёр выпадкова ўдарыў суддзю. Прычым як! ВІДЭА

15.01.2017 / 18:42

Nashaniva.com

Чэмпіён свету па версіі Сусветнай баксёрскай рады (WBC) у другой сярэдняй вазе швед Баду Джэк (Badou Jack) выпадкова ўдарыў суддзю падчас бою з уладальнікам пояса Міжнароднай баксёрскай федэрацыі (IBF) брытанцам Джэймсам Дыгейлам.

Удар прызначаўся суперніку, але Джэк прамахнуўся і патрапіў у падбародак рэферы Артуру Меркантэ-малодшаму. Суддзя страціў раўнавагу і пачаў падаць, але баксёр паспеў падтрымаць яго.

Баду Джэк і Джэймс Дыгейл завяршылі паядынак унічыю.

Паядынак прайшоў ноччу ў нядзелю ў Нью-Ёрку. Бой завяршыўся унічыю.

Баду Джэк

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула