БЕЛ Ł РУС

Вакансія ў НН: журналіст на жаночую тэматыку

31.01.2017 / 8:51

Nashaniva.com

Маем вакансію ў «Нашай Ніве» / NN.BY.

Шукаем журналіста, які б пісаў на жаночую тэматыку: жаночыя моды, жаночае адзенне, паслугі для жанчын, здароўе… 

Заробак высокі. Поўны, як той казаў, сацыяльны пакет. Месца работы — у цэнтры горада, блізка ад метро. Малады вясёлы беларускамоўны калектыў.

Працоўная мова — беларуская.

Звесткі пра сябе накіроўвайце на nn@nn.by.

Пры іншых роўных перавага будзе аддавацца 

1) кандыдатам з веданнем моладзевых трэндаў,

2) з вопытам працы ў інтэрнэт-СМІ ці пісання ў інтэрнэт-СМІ,

3) з журналісцкай адукацыяй.

Але іншыя таксама хай спрабуюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула