БЕЛ Ł РУС

Трамп цалкам спыніў прыём сірыйскіх бежанцаў у ЗША

28.01.2017 / 8:43

nn.by

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп спыніў на нявызначаны тэрмін прыём сірыйскіх бежанцаў у краіну, а таксама замарозіў на 120 дзён праграму прыёму бежанцаў з іншых краін, перадае Бі-Бі-Сі.

GETTY IMAGES

Новы ўказ, па словах Трампа, закліканы не дапусціць у краіну «радыкальных мусульманскіх тэрарыстаў».

«Уезд грамадзян Сірыі ў якасці бежанцаў супярэчыць інтарэсам Злучаных Штатаў, і я замарожваю ўезд да таго часу, калі я вырашу, што адбыліся істотныя змены […], якія дазваляюць прыём сірыйскіх бежанцаў у адпаведнасці з нацыянальнымі інтарэсамі», — гаворыцца ў тэксце ўказу, апублікаваным неўзабаве пасля яго падпісання.

Ва ўказе гаворыцца, што ЗША прыпыняюць праграму прыёму бежанцаў на 120 дзён для высвятлення эфектыўнасці дзеючых правілаў.

Таксама ў тэксце адзначаецца, што ЗША прымуць не больш за 50 тысяч бежанцаў у 2017 фінансавым годзе, пры гэтым прыярытэт будуць аддаваць тым, якія праследуюцца па рэлігійных матывах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула