БЕЛ Ł РУС

4 украінскія жаўнеры загінулі за адзін дзень, у баі пад Аўдзееўкай забіты камбат расійскіх баевікоў

30.01.2017 / 08:34

Аляксандр Гелагаеў

Незвычайнае абвастрэнне сітуацыі на фронце ў раёне Аўдзееўкі адзначылі крыніцы абодвух бакоў у нядзелю.

Бой пачаўся каля 5:00 у раёне Аўдзееўскай прамзоны інтэнсіўным абстрэлам са зброі ды мінамётаў. З сямі гадзін пачалася атака на ўкраінскія пазіцыі з мэтай іх захапіць, паведамляў днём прэс-цэнтр Антытэрарыстычнай аперацыі.

«Пасля масіраваных абстрэлаў з мінамётаў у раёне Аўдзееўкі акупанты намагаліся штурмаваць нашы пазіцыі ды вымушаныя былі адысці са стратамі… На 18.00 зафіксавана 22 абстрэлы. На жаль, чацвёра нашых вайскоўцаў загінулі, пяць — параненыя», — гаворыцца ў вячэрнім паведамленні прэс-цэнтра.

Пасля ўкраінскія вайскоўцы перайшлі ў контрнаступ і захапілі важны пост праціўніка, перадае паведаміў УНІАН са спасылкай на міністра абароны Украіны Сцяпана Палтарака.

У гэтым жа баі з супрацьлеглага боку загінуў камандзір батальёна «ДНР» Іван Балакай, напісаў у сваім facebook вядомы камандзір прарасійскіх баевікоў, былы кіраўнік Рады бяспекі «ДНР» Аляксандр Хадакоўскі.

Па версіі Хадакоўскага, атакаваць пачала ўкраінская армія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула