БЕЛ Ł РУС

Арганізатары прэзентавалі макет сцэны «Еўрабачання-2017»

31.01.2017 / 17:57

Nashaniva.com

Макет сцэны міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне-2017» прадставілі арганізатары, паведамілі БЕЛТА ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе.

Канцэпцыя сцэны — кругавое афармленне, працяг тэмы конкурсу «Вітай разнастайнасць».

Сцэна створаная Фларыянам Відзерам, які з'яўляецца аўтарам канцэпцыі сцэн для «Еўрабачання» трох мінулых гадоў. Дызайн «Еўрабачання-2017» сімвалізуе, што ў маі Украіна стане цэнтрам Еўропы, і дае магчымасць фанатам знаходзіцца на блізкай адлегласці ад выканаўцаў. Дынамічны дызайн сцэны, які ўключае ў сябе некалькі медыя-паверхняў, створыць унікальныя ўмовы для кожнага нумара, дазваляючы кожнаму выканаўцу прадэманстраваць разнастайнасць у сваіх выступленнях.

Нагадаем, учора былі прэзентаваныя лагатып і слоган сёлетняга «Еўрабачання». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула