Пісараў, якога сваталі на пасаду галоўнага трэнера зборнай, узначаліў ніжагародскі «Алімпіец»
Новым галоўным трэнерам ніжагародскага «Алімпійца»(другі дывізіён чэмпіянату Расіі) прызначаны Мікалай Пісараў, якога СМІ сваталі на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе.
Як паведамляе прэс-служба ніжагародскага клуба, раней 48-гадовы спецыяліст працаваў з маладзёжнай зборнай Расіі. Пад кіраўніцтвам новага трэнера каманда 9 лютага адправіцца на першы зімовы збор, які пройдзе ў Есентуках.
Пасля 16 тураў у зоне Урал-Паволжа ў ПФЛ (г.зв. былая першая ліга) займае 2-е месца ў турнірнай табліцы, адстаючы ад іжэўскага «Зеніта» на 4 ачкі.
Раней «Известия» паведамлялі, што гэты спецыяліст стане галоўным трэнерам зборнай Беларусі.