БЕЛ Ł РУС

Ксёндз выйграў суд у ДАІ

10.02.2017 / 16:04

УШ

Вячаслаў Барок, пробашч касцёла Святога Антонія ў Віцебску, абвінавачваўся ў тым, што летась 1 ліпеня парушыў правілаў дарожнага руху на каталіцкім фэсце ў Будславе.

Святар нібыта незаконна прыпаркаваў аўто на скрыжаванні.

Вячаслаў Барок

Пасля Барок тлумачыў, што ў дзень свята рух у Будславе перакрываецца, праехаць на спецыяльна адведзеную стаянку могуць толькі святары і прадстаўнікі ўладаў. Але супрацоўнікі ДАІ не прапусцілі святара да гэтай стаянкі і аштрафавалі яго на 42 рублі.

Вячаслаў Барок штраф не аплочваў і некалькі разоў аспрэчваў пратакол. Спачатку падчас адміністратыўнага працэсу святара прызналі вінаватым. Але пасля скаргі суд Фрунзенскага раёну Мінска ў кастрычніку 2016 года накіраваў на дапрацоўку ў ДАІ пратакол аб парушэнні і прыцягненні да адказнасці ксяндза.

І вось 9 лютага суд Фрунзенскага раёна Мінска ўсё ж вырашыў спыніць адміністратыўны працэс у дачыненні да святара.

«Там даішнікі ўжо самі пачалі блытацца ў версіях: спачатку яны сцвярджалі, што спынілі мяне, бо не зразумелі ці то я ксёндз, ці то не… Пасля яны казалі, што я ўжо сам спыніўся на тым перакрыжаванні… Ну і вось, нарэшце, суд зразумеў, што нічога я не парушаў», — распавёў «Нашай Ніве» Вячаслаў Барок.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула