Поўны трагізму шлях караля
26 ліпеня фонд «Краіна Замкаў» ладзіць экскурсію па маршруце Менск—Мір—Любча—Наваградак—возера Сьвіцязь, прысьвечаную Міндоўгу.
Экскурсія «Шлях караля», прысьвечаная жыцьцю заснавальніка Вялікага княства Літоўскага Міндоўга, адбудзецца 26 ліпеня. Ладзіць яе фонд «Краіна Замкаў».
У праграме экскурсіі: наведваньне Мірскага замку, замчышча ў Любчы, Лаўрышава, Наваградка. У Любчы плянуецца тэатралізаваная інсцэніроўка «Запрашэньне на трон наваградзкімі баярамі князя Літвы Міндоўга», у Наваградку — «Каранацыя Міндоўга» (рыцарскі турнір, сярэднявечныя танцы, абрад каранацыі), а таксама інсцэніроўка забойства князя. Скончыцца «Шлях караля» фаер‑шоў на беразе Сьвіцязі.
Больш падрабязна пра праграму экскурсіі можна даведацца на сайце фонду «Краіна Замкаў».