БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах «Аўдзі» знесла слуп, плот, перакулілася і спынілася ля дома ФОТЫ

15.02.2017 / 18:33

Nashaniva.com

У Баранавічах «Аўдзі А8» знесла слуп, плот, перакулілася і спынілася каля жылога дома. Здарэнне адбылося ўвечары 14 лютага.

Як інфармуе Intex-press, кіроўца і пасажыр легкавіка не пацярпелі, яны былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Ратавальнікі, якія прыехалі на месца здарэння, залілі аўтамабіль пенай — была пагроза яго ўзгарання. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Дарэчы, гаспадар дома сцвярджае, яго плот аўтамабілі збіваюць ужо трэці раз. Кіроўцы не ўлічваюць невялікі паварот, слізкую дарогу і пасля не могуць саўладаць з кіраваннем, вылятаюць з праезнай часткі.

Фота intex-press.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула