У ЗША пасля сутыкнення самалёта з аленем часткова закрылі аэрапорт
Адміністрацыя аэрапорта ў амерыканскім горадзе Шарлот, штат Паўночная Караліна, закрыла адну ўзлётна-пасадачную паласу пасля таго, як самалёт Bombardier CRJ700 пры ўзлёце сутыкнуўся з аленем, паведамляе тэлеканал WJZY.
Інцыдэнт адбыўся ў сераду каля 12 гадзін па мясцовым часе (20:00 — Мінск) з самалётам амерыканскай авіякампаніі American Airlines, які рухаўся ў горад Галфпорт, штат Місісіпі. На борце, па дадзеных перавозчыка, у момант здарэння знаходзілася 44 пасажыры.
Пасля інцыдэнту самалёт вярнуўся ў аэрапорт вылету. Людзей, якія знаходзіліся на борце, эвакуявалі. Цалкам аэрапорт не спыняў сваю працу. Па дадзеных Федэральнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі ЗША (FAA), спецыялісты апрацоўваюць узлётна-пасадачную паласу праз уцечку паліва, якая адбылася ў выніку інцыдэнту.
Здымкі з месца здарэння wbtv.com