БЕЛ Ł РУС

Экс-кіраўнік Сейма Літвы звярнуўся да Лукашэнкі: Давай абараняцца ад Масквы разам

16.02.2017 / 17:52

Nashaniva.com

Былы кіраўнік літоўскага Сейма Вітаўтас Ландсбергіс звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі.

Фота DELFI / Tomas Vinickas

Выступаючы ў Вільні на ўрачыстасці, прысвечанай 99-м угодкам аднаўлення літоўскай дзяржавы, ён заклікаў кіраўніка Беларусі спыніць будаўніцтва Астравецкай АЭС. Таксама палітык крытыкаваў недастатковыя дзеянні цяперашняга кіраўніцтва Літвы ў справе спынення будаўніцтва АЭС у нашай краіне.

Ландсбергіс гаварыў пра «двайны атамны шантаж» Літвы — гэта дыслакацыя «Іскандэраў» у Калінінградскай вобласці Расіі і будаўніцтва АЭС у Беларусі.

«Аляксандр, гібель Літвы цябе не выратуе», — цытуе словы літоўскага палітыка Delfi.

Ён нагадаў кіраўніку беларускай дзяржавы пра расійскую небяспеку для яго асабіста. «Давай абараняцца разам», — сказаў Вітаўтас Ландсбергіс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула