БЕЛ Ł РУС

Не зразумелі адзін аднаго: у Гродне міліцэйскі аўтамабіль урэзаўся ў мікрааўтобус ВІДЭА

17.02.2017 / 15:39

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся раніцай 17 лютага на вуліцы Стэфана Баторыя ў Гродне: аўтамабіль аховы сутыкнуўся з мікрааўтобусам, піша AutoGrodno. Здарэнне зафіксавала камера відэаназірання.

Аўтамабіль аховы спяшаўся на выклік і ехаў з уключанымі маячкамі. Калі ён праязджаў скрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора, перад ім выехаў мікрааўтобус. Яго кіроўца ў апошні момант заўважыў мігалкі і пачаў перастройвацца ў правую паласу, але такі самы манеўр здзейсніў і міліцыянт. Адбылося сутыкненне.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула