БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: «Пакуль пару чалавек не пасадзіш — не разумеюць»

24.07.2008 / 16:53

Nashaniva.com

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў падчас наведваньня Берасьцейшчыны.

Аляксандар Лукашэнка назваў сёньня злачынствам нізкую якасьць уборкі ўраджаю.

«Пакуль пару чалавек не пасадзіш — не разумеюць», — падкрэсьліў кіраўнік Беларусі

Аляксандар Лукашэнка падчас сваёй паездкі ў Камянецкі раён Берасьцейскай вобласьці, Лукашэнка папярэдзіў кіраўнікоў гаспадарак «аб жорсткай адказнасьці» за няякасную ўборку і нясвоечасовую сяўбу і прыгразіў прыцягнуць да адказнасьці тых, хто будзе дапускаць страты новага ўраджаю, паведамляе радыё Свабода са спасылкай на Интерфакс.

«Я нікога вучыць ня буду, я пачынаю выконваць свае абяцаньні. Летась я ўсіх папярэджваў: ніхто не застанецца з партфэлем, калі ня будуць выконваць маіх даручэньняў», — сказаў Лукашэнка, назваўшы кантроль за якасьцю ўборкі пытаньнем нумар адзін.

«Усіх да крымінальнай адказнасьці, хто гэтага не разумее. Сёньня дзікія цэны на збожжа, і не сабраць яго якасна — злачынства. Пакуль пару чалавек не пасадзіш — не разумеюць», — падкрэсьліў кіраўнік Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула