БЕЛ Ł РУС

Севярынцу прынеслі позву за Марш абураных беларусаў ФОТАФАКТ

24.02.2017 / 21:1

Nashaniva.com

Грамадскаму актывісту Паўлу Севярынцу прынеслі позву за Марш абураных беларусаў, што прайшоў у Мінску ў мінулую пятніцу, 17 лютага.

Нагадаем, што ў мінулую пятніцу ў Мінску прайшла шматтысячная акцыя «Марш абураных беларусаў», скіраваная супраць дэкрэта №3, ахрышчанага «падаткам на дармаедаў». Перад прысутнымі з ганка Палаца Рэспублікі выступілі Мікола Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец ды інш. Затым людзі прайшлі праспектам Незалежнасці да Міністэрства па падатках і зборах.

У нядзелю шматтысячная акцыя прайшла ў Гомелі.

У Мінску некалькі тысяч чалавек выйшлі на Марш абураных беларусаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула