БЕЛ Ł РУС

У Віцебску на выхадзе з крамы затрымалі Таццяну Севярынец, яна выступала на акцыі «дармаедаў»

26.02.2017 / 15:24

Зміцер Панкавец

Прыкладна а 15:10 супрацоўнікі міліцыі затрымалі каардынатарку хрысціянскай дэмакратыі па Віцебскай вобласці Таццяну Севярынец. Пра гэта «НН» паведаміў яе сын Павел.

Таццяна Севярынец падчас мітынгу ў Віцебску. Фота Ірыны Арахоўскай

Спадарыня Таццяна ехала дадому з акцыі супраць дэкрэта №3, што ў нядзелю прайшла ў цэнтры Віцебска. Севярынец была адной з тых, хто выступаў перад людзьмі.

Недалёка ад дома яна зайшла ў краму за прадуктамі. Па выхадзе ж яе затрымалі. Цяпер Таццяна Яўгенаўна знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУСе Віцебска.

На акцыю пратэста ў самым паўночным абласным цэнтры краіны выйшла 2-3 тысячы чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула