Якабсон больш не памочнік прэзідэнта ў Мінску
Аляксандр Якабсон вызвалены ад пасады памочніка прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўнага інспектара па Мінску ў сувязі з выхадам у адстаўку. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара
Аляксандр Лукашэнка прызначыў Якабсона памочнікам прэзідэнта — галоўным інспектарам па Мінску 21 жніўня 2014 года. Гэта адбылося неўзабаве пасля таго, як Якабсон пакінуў пасаду старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю. «Дзяржаве вельмі важныя мазгі і досвед, якія сканцэнтраваны ў такіх людзей», - адзначыў беларускі лідар.
65-гадовы Аляксандр Якабсон доўгія гады быў цесна звязаны з Гомельскай вобласцю, якую курыраваў на працягу амаль 10 гадоў. У 2010 годзе перабраўся ў Мінск і ўзначаліў КДК.