БЕЛ Ł РУС

У Смаргонскім райвыканкаме так рыхтаваліся да свята, што скарацілі сабе рабочы дзень да 2 гадзін

7.03.2017 / 17:0

Арцём Гарбацэвіч

Сёння па рабочых пытаннях журналіст «Нашай Нівы» пазваніў у Смаргонскі райвыканкам. 

Мы трохі здзівіліся, калі замест сакратара па нумары, пазначаным на сайце, нам адказаў дзяжурны міліцыянер. 

Вось стэнаграма размовы: 

— Райвыканкам, пост аховы.

— Гэта тэлефануюць з газеты «Наша Ніва». Як звязацца з прыёмнай? Гэты нумар пазначаны на сайце. 

— Райвыканкам да двух рабіў сёння.

— А што ў іх за свята сёння, прабачце? 

— Сёння скарочаны дзень. Перадсвяточны. 

Званок быў зроблены намі а 16-й гадзіне 7 сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула