БЕЛ Ł РУС

Каардынатар БХД у Маладзечне асуджаны на 5 сутак

11.03.2017 / 13:44

Стаў вядомы лёс каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Маладзечне Рамана Ганчарова, які доўгі час не выходзіў на сувязь.

Як паведаміў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі, яго затрымалі яшчэ раніцай 10 сакавіка і асудзілі на пяць сутак арышту.

Нагадаем, што 8 сакавіка ў Рамана Ганчарова канфіскавалі ўлёткі да «Маршу недармаедаў», які прайшоў у Маладзечне ўвечары 10 сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула