БЕЛ Ł РУС

Прэс-сакратар МУС «не ўбачыў» расійскі трыкалор у машыне аршанскага АМАПа

13.03.2017 / 15:10

Арцём Гарбацэвіч, скрыншоты з відэа «Белсат»

а ці бачыце Вы на фота расійскі герб? 

Пасля акцыі «недармаедаў» у Воршы 12 сакавіка міліцыя затрымала Паўла Севярынца. 

Увагу людзей звярнуў факт, што за лабавым шклом машыны, у якую супрацоўнікі сілавых структураў пасадзілі палітыка, былі сувеніры ў колерах расійскага дзяржаўнага сцяга, з абрысамі Расійскай Федэрацыі і надпісам «Расія» ды выявамі дзвюхгаловага арла. 

Чаму беларускія праваахоўнікі ездзяць на машынах з атрыбутыкай іншых дзяржаў? Пра гэта «Наша Ніва» спыталася ў прэс-сакратара Міністэрства ўнутраных справаў Канстанціна Шалькевіча.

Спадар Шалькевіч адказаў, што на фота, пра якое ідзе гаворка, ён не ўбачыў расійскай сімволікі: «Ні сцяга, ні герба».

«Што вы маеце на ўвазе? — спытаў Шалькевіч. — Калі я надзену чырвона-бела-сіні касцюм, вы ў мяне будзеце пытацца, чаму я ў трыкалоры хаджу? Я вас цудоўна разумею, таму кажу — ні сцяга, ні герба я там не ўбачыў. Таму каментаваць мне з гэтай нагоды няма чаго. У вас абсалютна нявернае разуменне таго, што такое сімволіка». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула