БЕЛ Ł РУС

Столтэнберг: НАТА запрасілі назіраць за расійска-беларускімі вучэннямі «Захад-2017»

13.03.2017 / 18:47

Nashaniva.com

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што Расія запрасіла альянс назіраць за расійска-беларускімі вайсковымі вучэннямі «Захад-2017», перадае РІА «Новості». Раней Столтэнберг заяўляў, што НАТА сочыць за падрыхтоўкай гэтых манеўраў.

Енс Столтэнберг. Фота: РІА Новості / Аляксей Вітвіцкі

«Я вітаю прапанову з боку Расіі наведаць і назіраць за вучэннямі Захад-2017, і чакаю, што Расія будзе цалкам адпавядаць сваім міжнародным абавязальніцтвам у адпаведнасці з Венскім дакументам», — сказаў Столтэнберг.

Паводле яго слоў, «важна, каб вучэнні праводзіліся такім чынам, каб не павышалася напружанасць і не стваралася адсутнасць паразумення».

Найбуйнейшыя сумесныя расійска-беларускія вучэнні пройдуць у верасні гэтага года адразу на некалькіх палігонах Беларусі і Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула