БЕЛ Ł РУС

Ля будынка МЗС у Варшаве выбухнуў мікрааўтобус 

14.03.2017 / 22:42

Nashaniva.com

Тут і ніжэй фота: Tvoeinfo

Мікрааўтобус, гружаны балонамі з ацэтыленам, загарэўся, а затым выбухнуў сёння ля будынка польскага МЗС у Варшаве, перадаюць інфармагенцтвы. З навакольных будынкаў эвакуявалі звыш за 350 чалавек. У бальніцу дастаўленыя два чалавекі — супрацоўнікі кампаніі, якой належаў аўтамабіль.

Меркавалася, што груз будзе дастаўлены ў адну з бальніц. Аднак, па не вядомых пакуль прычынах, аўтамабіль загарэўся каля ўезду ў падземны паркінг. Каністры пачалі выбухаць, таму да іх не маглі падабрацца пажарныя, якія заняліся эвакуацыяй. Гэта працягвалася каля 10 хвілін. Да месца здарэння прыбылі 25 пажарных, таксама былі перакрытыя вуліцы і падыходы да паркінгу.

Пажар удалося лакалізаваць і патушыць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула