БЕЛ Ł РУС

У Светлагорску машына хуткай дапамогі збіла 15-гадовую дзяўчынку

18.03.2017 / 13:10

Nashaniva.com

Школьніца знаходзіцца ў шпіталі ў стане комы.

Як паведамілі прадстаўнікі аддзела ДАІ Светлагорскага РАУС, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося напярэдадні ўвечары каля чыгуначнага пераезду. Машына хуткай дапамогі рухалася па вул. Сацыялістычнай з боку вул. Авіяцыйнай.

Кіроўца своечасова не ўбачыў дзяўчынку, якая пераходзіла дарогу, і здзейсніў наезд, перадае БелТА. Па папярэдніх дадзеных, школьніца выйшла на праезную частку з-за аўтамабіля, які стаяў, і пераходзіла дарогу па-за пешаходным пераходам.

Медработнікі, якія ехалі ў машыне, неадкладна аказалі дапамогу дзяўчынцы і даставілі ў бальніцу. Цяпер яна знаходзіцца ў рэанімацыі ў стане комы. Па гэтым факце праводзіцца праверка. Супрацоўнікі ДАІ шукаюць відавочцаў ДТЗ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула