БЕЛ Ł РУС

Грамадзянін Расіі спрабаваў незаконна ўвезці ў Беларусь арбалет

18.03.2017 / 13:36

Nashaniva.com

Жыхар Балтыйска спрабаваў незаконна правезці праз мяжу арбалет, паведамілі БелТА ў Дзяржпагранкамітэце. Інцыдэнт адбыўся 17 сакавіка ў пункце пропуску «Беняконі». Лідскія памежнікі выявілі ў грамадзяніна Расіі тавар, які ўваходзіць у пералік забароненых і абмежаваных да перамяшчэння праз мяжу. У багажніку аўтамабіля «Фольксваген» жыхар Калінінградскай вобласці схаваў арбалет і дроцікі да яго. Кідальная халодная зброя канфіскавана. Супрацоўнікамі мытні праводзіцца яе ацэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула