БЕЛ Ł РУС

СК адказаў на масавыя звароты з нагоды затрыманняў да і пасля мітынгаў

31.03.2017 / 10:17

Следчыя не знайшлі падстаў для правядзення праверкі па пытанні затрымання грамадзян «пасля і перад правядзеннем масавых мерапрыемстваў». Такі адказ апублікаваў Следчы камітэт на шматлікія электронныя звароты.

Адказ быў апублікаваны адразу на сайце (без накіравання адказаў заяўнікам) «у сувязі з масавым характарам электронных зваротаў (…) па пытаннях прыцягнення да крымінальнай адказнасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія ажыццяўлялі затрыманні грамадзян (…) «пасля і перад правядзеннем масавых мерапрыемстваў».

Следчы камітэт паведамляе, што ў зваротах адсутнічаюць дадзеныя, якія паказваюць на наяўнасць прыкмет злачынства.

Таму няма падстаў для правядзення камітэтам «праверкі і прыняцця рашэння па зваротах у парадку, устаноўленым Крымінальна-працэсуальным кодэксам». Адказ апублікаваны за подпісам часовага выканаўцы абавязкаў па пасадзе старшыні СК Аляксея Волкава ад 31 сакавіка.

Адзначаецца, што адказ на зварот можа быць абскарджаны ў судзе ва ўстаноўленым парадку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула