БЕЛ Ł РУС

У Літве аўтобус з беларускімі дзецьмі з’ехаў з дарогі ў кювет

31.03.2017 / 10:36

31 сакавіка, у 5.45, у Панявежскім раёне, на дарозе Вільня — Панявежыc, каля вёскі Шылгаліс, з дарогі з'ехаў беларускі аўтобус, у якім знаходзілася больш за 20 дзяцей з Беларусі.

Па дадзеных Дэпартамента паліцыі, ДТЗ адбылося з-за слізкай дарогі і таму, што кіроўца страціў пільнасць. Ні дзеці, ні кіроўца не пацярпелі. Пашкоджаны аўтобус. Дзяцей прытулілі ў гасцініцы, якая знаходзіцца непадалёк, аж да вырашэння пытання з іншым аўтобусам (магчыма, яго возьмуць у арэнду ў Літве).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула