БЕЛ Ł РУС

На аператара «Белсата» склалі пратакол і збіраліся везці на Акрэсціна, але раптоўна вызвалілі

31.03.2017 / 19:50

Nashaniva.com

Аператара «Белсата» Аляксандра Любенчука затрымалі падчас вобшуку ў офісе тэлеканала на вуліцы Кастрычніцкая ў Мінску. Аляксандр паспеў крыкнуць калегам, што яго павязуць у Першамайскі РУУС. У РАУСе журналіста пратрымалі больш за пяць гадзін, паведамляе БАЖ.

У выніку стала вядома, што ў Першамайскім РУУСе на аператара тэлеканала «Белсат» склалі праткол за нецэнзурную лаянку. Быццам бы Аляксандр Любенчук брудна лаяўся непасрэдна ў аддзяленні міліцыі (дробнае хуліганства, артыкул 17.1 КаАП).

Алеся Любенчука ўжо збіраліся везці на Акрэсціна, але а 19 гадзіне раптоўна вызвалілі з міліцыі. Калі адбудзецца суд над журналістам, яму не паведамілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула