Аляксандру Саладуху прысвоілі званне «караля беларускага шоу-бізнэсу»
а вы згодныя?
Калектыў клуба «Black House Club», яго наведвальнікі, арганізатары вечарын «Party On Mars» і запрошаныя беларускія зоркі на прэміі «Top singers of Belarus 2016» уручылі спеваку статуэтку ў намінацыі «Таму што лепшы».
У каментары «НН» Аляксандр адзначыў, што, нягледзячы на гумарыстычны характар прэміі, лічыць, што на самой справе заслугоўвае такога звання, бо «ішоў да яго 30 гадоў».