БЕЛ Ł РУС

Берасцейскага кіроўцу шосты раз злавілі п'яным за стырном

7.04.2017 / 16:31

Nashaniva.com

У чарговы раз выпрабаваць лёс вырашыў 39-гадовы берасцеец. Ноччу 1 красавіка 2017 года, каля 03:50 у дзяжурную частку паступіла паведамленне аб нібыта п'яным кіроўцы за стырном аўтамабіля «Mitsubishi Pajero», паведамляе брэсцкае ДАІ. 

Вынікі медыцынскага агляду пацвердзілі, што мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення — 0,6 праміле. У яго дачыненні складзеныя адміністрацыйныя пратаколы, яму пагражае канфіскацыя аўтамабіля.

Варта адзначыць, што кіроўцу лавілі п'яным за стырном ужо 6 разоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула