БЕЛ Ł РУС

Брэсцкія ратавальнікі выцягнулі з вентыляцыйнай шахты котку, якая правяла там некалькі дзён

12.04.2017 / 19:59

Nashaniva.com

У Брэсце ратавальнікі дасталі котку з вентыляцыйнай шахты 10-павярховага дома, паведамілі ў абласным упраўленні МНС.

Фота Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС

Выпадак адбыўся ў Зарэчным мікрараёне абласнога цэнтра ў адным са шматпавярховых дамоў па вул. Сальнікава. Жывёла правалілася ў вентканал, зваліўшыся з 30-метровай вышыні яшчэ некалькі дзён таму.

Неабыякавыя людзі звярнуліся па дапамогу да супрацоўнікаў МНС. Нягледзячы на тое, што падобныя выпадкі не ўваходзяць у задачы службы па надзвычайных сітуацыях, брэсцкія ратавальнікі адгукнуліся на просьбу.

Вызначыць месцазнаходжанне коткі аказалася няпроста. Давялося вывучаць праектную дакументацыю і прыцягваць спецыялістаў-будаўнікоў. Як высветлілася, знаходзілася вязніца на ўзроўні першага паверха. Праз некаторы час спецыялісты зрабілі ў сцяне невялікую адтуліну і вызвалілі змучаную і перапуджаную жывёлу з бетоннай пасткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула