БЕЛ Ł РУС

У Таронта прайшоў дзіцячы фестываль «Беларуская вясна»

14.04.2017 / 8:47

Ірына Тоўсцік

Дзіцячы фестываль «Беларуская вясна'2017» адбыўся ў красавіку ў Беларускім грамадска-рэлігійным цэнтры ў Таронта пры падтрымцы Згуртавання беларусаў Канады і фольк-гурту «Яваровы людзі».

Праграма фестывалю складалася з дзвюх частак: дзіцячы канцэрт і абрад гукання вясны з фольк-гуртом «Яваровы людзі».

У канцэрце прымалі ўдзел беларускі дзіцячы гурт (мастацкі кіраўнік Віялета Кавалёва), школа балгарскіх танцаў і традыцый «Ігранка» (кіраўнікі Каця і Недзялка Цілевы), вакальна-джазавая студыя «Актава Плюс» (мастацкі кіраўнік Маргарыта Рамко), а таксама былі і сольныя выступы Сафіі Кот і Рады Зінчук (спевы), Параскевы Асадчай (флейта) і блізнятак Паўліны і Міхаліны Канаплянік (танец).

Перад пачаткам і ў перапынку ахвочыя рабілі папяровых птушак, якіх затым развешвалі на квітнеючае дрэва, імітуючы сапраўдных птушак, каб паскорыць надыход вясны. Дзеткі атрымалі і печаных з цеста самаробных птушак ад Алены Лявончанка.

Разам з гуртом «Яваровы людзі» дзеткі вадзілі вясновыя карагоды і гулялі ў беларускія народныя гульні, а таксама вучыліся танчыць баўгарскія танцы.

Беларуская кухня была прадстаўлена дранікамі, дэсертам «Мазуркай Крохкай»і журавінавым морсам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула