БЕЛ Ł РУС

Мінлясгас усё-ткі пусціў баброў на каўбасу: у першай партыі — тры віды

21.04.2017 / 16:10

КК

як вы да гэтага ставіцеся?

Толькі з бабра, з аленінай і з дадаткам мяса дзікай качкі — увесь гэты набор-жахлівы сон «зялёных» можна будзе прадэгуставаць ужо 27 красавіка падчас выставы «Паляванне і рыбалоўства. Вясна-2017».

Каўбасу наўмысна рабілі сыравэнджанай, каб, па словах начальніка аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Сяргея Шастакова, яна захавала ў сабе максімум карысных ўласцівасцяў. Колькасць спецый у навінцы будзе мінімальнай.

Колькі будзе каштаваць такі прадукт, пакуль не паведамляюць, бо выпусцілі толькі пробную партыю на тэсціраванне. У міністэрстве спадзяюцца, што невялікія раённыя прадпрыемствы, што займаюцца мясам, з задавальненнем возьмуць баброў на перапрацоўку, бо гэта «эксклюзіўны і перспектыўны занятак».

Нагадаем, шмат беларусаў былі супраць таго, каб жывёліну выкарыстоўвалі ў якасці ежы. Актывісты нават стварылі адпаведную петыцыю, пад якой падпісаліся больш за 130 тысяч чалавек. Але яна засталася незаўважнай.

Чытайце таксама: Як беларусы спрабуюць зрабіць краіну лепшай: топ-10 папулярных анлайн-петыцый

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула