БЕЛ Ł РУС

Мікалай Статкевіч арыштаваны

29.04.2017 / 11:13

Nashaniva.com

Мікалай Статкевіч асуджаны на 5 сутак адміністратыўнага арышту. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна.

Намеснік кіраўніка Ленінскага РУУС патэлефанаваў жонцы палітыка Марыне Адамовіч і паведаміў, што Мікола Статкевіч асуджаны на пяць сутак. Падрабязнасці ён не распавёў

Таксама пра тое, што Статкевіч асуджаны на 5 сутак паведаміў сын Марыны Адамовіч у сябе ў фэйсбуку.

Нагадаем, што Мікола Статкевіч заклікаў да правядзення 1 мая акцыі пратэсту супраць кіравання Аляксандра Лукашэнкі. Ён планаваў, што акцыя пройдзе ў цэнтры горада.

Варта адзначыць, што ўлады не далі дазволу незалежным прафсаюзам на правядзенне дэманстрацыі пратэсту ў гэты дзень.

***

Нагадаем таксама, што Статкевіч быў ізаляваны на некалькі сутак перад акцыяй 25 сакавіка ў Мінску. Ён быў вызвалены толькі раніцай 27 сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула