БЕЛ Ł РУС

Прагноз надвор'я на 30 красавіка — 1 мая

29.04.2017 / 14:34

30 красавіка пераважна па ўсходняй палове дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3.. +9°С, па паўночным захадзе 0.. + 2°С; максімальная днём +7.. + 13°С, па паўднёвым усходзе +14.. + 19°С.

1 мая надвор'е ў асноўным будзе фармаваць франтальны раздзел, які перамяшчаецца з Украіны, паўднёва-ўсходнія раёны краіны застануцца ў цёплай паветранай масе.

На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымы навальніцы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1.. + 8°С, максімальная днём +5.. + 12°С; па паўднёвым усходзе ноччу +9.. + 11°С, днём +14.. + 20°С, у Гомельскай вобласці да + 23°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула