БЕЛ Ł РУС

Самалёт «хуткай дапамогі» разбіўся ў Тэхасе, загінулі тры чалавекі

30.04.2017 / 12:48

Nashaniva.com

Лёгкаматорны самалёт Pilatus PC-12 медыцынскай службы пацярпеў крушэнне ў штаце Тэхас (ЗША), каля мястэчка Амарыла, перадаюць інфармагенцтвы. Загінулі ўсе тры члены экіпажа, якія знаходзіліся на борце.

Самалёт разбіўся ноччу, пры гэтым пра прычыны крушэння пакуль не паведамляецца.

Па адной з версій, прывесці да трагедыі магло кепскае надвор'е — хуткасць ветру дасягала ў паказаным раёне 21-23 м/с, таксама ішоў моцны дождж. Паветранае судна разбілася практычна адразу пасля ўзлёту, упаўшы на полі паблізу чыгуначных шляхоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула