БЕЛ Ł РУС

Тры чалавекі пацярпелі пры лабавым сутыкненні аўто ў Мінску

30.04.2017 / 16:41

Nashaniva.com

Тры чалавекі пацярпелі сёння пры лабавым сутыкненні аўтамабіляў у Мінску, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар АДАІ РУУС Першамайскага раёна Кацярына Журымская.

Кіроўца аўтамабіля «Фольксваген» рухаўся па вуліцы Францыска Скарыны з боку МКАД у бок вуліцы Кірылы Тураўскага. Адцягнуўся падчас руху і выехаў на сустрэчную паласу, у выніку чаго адбылося лабавое сутыкненне з аўтамабілем «Кіа».

Фота АДАІ РУУС Першамайскага раёна

У выніку ДТЗ пацярпелі 3 чалавекі: два пасажыры «Кіа» і кіроўца «Фальксвагена». Паводле папярэдняй інфармацыі, пасажыры атрымалі лёгкія цялесныя пашкоджанні, а кіроўца — пералом рукі. Усе трое дастаўленыя ў бальніцу для агляду. Аўтамабілі ў выніку ДТЗ былі значна пашкоджаныя.

Абставіны аварыі высвятляюцца. Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула