Што было на фестывалі «Вытокі» ў Верхнім горадзе ФОТЫ
У Верхнім горадзе сталіцы 30 красавіка прайшоў першы фестываль беларускай культуры «Вытокі». Гулянні працягваліся аж да 10-й вечара.
На сцэне ля канцэртнай залы «Верхні горад» на працягу дня выступалі народны ансамбль «Вязынка», ансамбль народнай песні «Церніца», Дзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны харэаграфічны ансамбль «Харошкі».
Ля карэтнага дворыка прапаноўвалі паслухаць мужчынскія спевы з калектывам «Рада» і развучыць застольныя песні.
Падчас фестывалю можна было набыць рэчы беларускай вытворчасці з народнымі матывамі, пакаштаваць дранікі, патанчыць пад беларускія народныя матывы.
Глядзіце фотарэпартаж НН з месца падзей.
Па ўсёй тэрыторыі фестывалю была проста неймаверная колькасць рамеснікаў.
На сцэне Верхняга горада без перапынку выступалі народныя ансамблі…
…а людзі іх слухалі.
Рамеснік Аляксей з Пінска.
Вось такія манеты можна было вырабіць у палескага рамесніка.
Людзей бліжэй да вечара станавілася ўсё болей.
Дзеці ўважліва слухалі і часам танчылі пад народныя матывы.
Інсталяцыя, дзякуючы якой можна паглядзець на Мінск пад рознымі колерамі.