БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік Еўракамісіі: Англійская мова губляе значэнне ў Еўропе

5.05.2017 / 18:13

nn.by

Англійская мова здае свае пазіцыі ў Еўропе, заявіў старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер. Такую заяву ён зрабіў на канферэнцыі ў Італіі, дзе выступіў з прамовай на французскай, а не на англійскай мове, паведамляе ВВС.

«Павольна, але дакладна англійская мова губляе значэнне ў Еўропе, у тым ліку таму, што цяпер выбары ў Францыі», — патлумачыў ён выбар мовы. Рэпліка была сустрэтая смехам і апладысментамі.

«Мы будзем весці перамовы з нашымі брытанскімі сябрамі без прадузятасці. Але давайце не забываць, што гэта не ЕС пакідае Вялікабрытанію, а Вялікабрытанія пакідае ЕС», — адзначыў кіраўнік Еўракамісіі ў сваёй прамове.

На мінулым тыдні нямецкая прэса пісала аб напружанай сустрэчы кіраўніка Еўракамісіі і брытанскага прэм'ер-міністра Тэрэзы Мэй, на якой абмяркоўваўся выхад Вялікабрытаніі з ЕС. Тады Юнкер нібыта сказаў, што пасля гутаркі з Мэй ён настроены «ў дзесяць разоў больш скептычна, чым да гэтага».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула