БЕЛ Ł РУС

WikiLeaks знайшоў расійскі след ва ўзломе пошты Макрона

7.05.2017 / 09:15

nn.by

Ва ўзламанай пошце штаба Эманюэля Макрона выявілі дадзеныя, якія ўказваюць на грамадзяніна Расіі, паведаміў партал WikiLeaks. У метададзеных скрадзеных лістоў дзевяць разоў сустракаецца прозвішча чалавека, які нібыта працуе ў фірме «Эўрыка», піша РБК.

Партал WikiLeaks распавёў, што ў метададзеных лістоў, атрыманых пры ўзломе перапіскі перадвыбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Францыі Эманюэля Макрона выяўленыя запісы з дадзенымі супрацоўніка расійскай кампаніі.

#MacronLeaks: name of employee for Russian govt security contractor Evrika appears 9 times in metadata for "xls_cendric.rar" leak archive pic.twitter.com/jyhlmldlbL

— WikiLeaks (@wikileaks) 6 мая 2017 г.

У допісе ўдакладняецца, што ў выяўленых запісах дзевяць разоў згадваецца Рошка Георгій Пятровіч, які нібыта з'яўляецца супрацоўнікам кампаніі «Эўрыка».

У наступным твіце WikiLeaks прыводзіць спасылку на артыкул, у якім гаворыцца пра сувязь кампаніі «Эўрыка» з ФСБ Расіі.

WikiLeaks апублікаваў спасылку на ўзламаны архіў перапіскі штаба Макрона 5 мая. Па спасылцы можна было спампаваць некалькіх соцень тысяч электронных лістоў, фота і прыкладзеных файлаў, датаваных да 24 красавіка 2017 года. Памер масіва каля 9 ГБ. У штабе Макрона прызналі факт уцечкі.

Хакеры апублікавалі перапіску Макрона

У нядзелю, 7 траўня, у Францыі пройдзе другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Разам з Макронам у яго выйшла лідарка «Нацыянальнага фронту» Марын Ле Пен.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула