БЕЛ Ł РУС

Рэзкае пахаладанне чакаецца 8 мая ў Беларусі

7.05.2017 / 11:38

nn.by

Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Ноччу і раніцай у многіх раёнах краіны пройдуць моцныя дажджы, у сувязі з чым абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. У асобных раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с, па паўднёвым усходзе магчымыя навальніцы. Тэмпература ўначы складзе 2-9 градусаў вышэй за нуль, днём — 4-11 градусаў цяпла.

У перыяд з 9 па 11 мая таксама захаваецца халоднае няўстойлівае надвор'е з кароткачасовымі ападкамі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула