БЕЛ Ł РУС

Да Паўла Севярынца, які знаходзіцца на Акрэсціна, не пусцілі адваката

7.05.2017 / 15:29

Nashaniva.com

Да сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, які знаходзіцца пад адміністратыўным арыштам у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, 6 траўня не пусцілі адваката.

Пра гэта паведаміла прэс-службе БХД маці палітыка Таццяна Севярынец. Паводле яе словаў, адвакат чакаў дазволу амаль 6 гадзін, але безвынікова.

Павел Севярынец быў затрыманы 1 траўня пасля несанкцыянаванай акцыі ў цэнтры Мінска. 2 траўня яму прысудзілі 15 сутак арышту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула