БЕЛ Ł РУС

Картэж верхавода «ДНР» ледзь не ўзарвалі каля Савур-Магілы

8.05.2017 / 10:46

Nashaniva.com

Два выбухі адбыліся на дарозе да мемарыяльнага комплексу «Савур-Магіла» у самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспубліцы» незадоўга да праезду картэжу яе кіраўніка Аляксандра Захарчанкі, перадае карэспандэнт РІА Навіны.

Выбухі адбыліся на адзінай дарозе да мемарыяльнага комплексу за некалькі хвілін да таго, як па ёй павінна была праехаць калона з журналістамі. Па гэтай жа дарозе павінен быў рухацца картэж кіраўніка рэспублікі Аляксандра Захарчанкі.

Пацярпелых няма.

Мерапрыемствы ля мемарыяла «Савур-Магіла» ў гонар святкавання 72-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне былі прызначаныя на 8 мая. Захарчанка, а таксама спікер парламента «ДНР» Дзяніс Пушылін і іншыя кіраўнікі павінны былі ўзяць удзел ва ўрачыстай частцы мерапрыемства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула