БЕЛ Ł РУС

Покернаму чэмпіёну ў Будапешце прадалі 65 тысяч недэнамінаваных беларускіх рублёў за 200 еўра

8.05.2017 / 18:30

МН

Папулярнаму покернаму гульцу Рэндзі Лью ў Будапешце прадалі 65 тысяч недэнамінаваных беларускіх рублёў за 200 еўра. Пра гэта гулец напісаў у сваім Інстаграме:

Does anyone know what currency this is? I traded €200 euros for this with a 70 year old well dressed man in the streets of Budapest, Hungary #scammednoko

Публикация от Randy Lew (@nanonoko)

Хто-небудзь ведае, што гэта за валюта? Я выгандляваў яе за 200 еўра ў сямідзесяцігадовага рэспектабельнага мужчыны на вуліцах Будапешта ў Венгрыі.

Рэндзі Лью сваёй гульнёй адзначаўся нават у кнізе рэкордаў Гінэса — па колькасці згуляных раздач за 8 гадзін гульні. Гулец з'яўляецца чальцом каманды прафесіяналаў Pokerstars. А тут не прадумаў неяк. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула